Андрэй Мезін прымераў форму мінскага “Дынама” і сустрэўся з заўзятарамі

Лепшы галкіпер апошняга хакейнага чэмпіянату свету Андрэй Мезін прымераў форму мінскага "Дынама".

У аўторак галкіпер зборнай Беларусі ўпершыню сустрэўся з заўзятарамі ў якасці варатара мінскага клуба.

На пляцоўцы сталічнага Палаца спорту гульнявую дынамаўскую майку з нумарам "31" навабранцу ўручыў спартовы дырэктар клуба Шон Сімпсан.

Мезін адзначыў, што рады выступаць у складзе мінскага "Дынама" і паспрабуе дапамагчы сваёй новай камандзе паспяхова выступіць у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, Мезін падпісаў гадавы кантракт з "Дынама" 15 траўня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі