Андрэй Зыгмантовіч прызначаны в.а. галоўнага тэрнера нацыянальнай зборнай
Перамовы з патэнцыйнымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера працягваюцца.
Сёння ў Доме футбола адбылося пасяджэнне бюро Выканаўчага камітэта Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Па выніках нарады, члены бюро выканкама прынялі рашэнне прызначыць Андрэя Зыгмантовіча выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды на матчы супраць Іспаніі і Мексікі. Раней Зыгмантовіч працаваў у зборнай разам з Георгіем Кандрацьевым.
Перамовы і кансультацыі кіраўніцтва АБФФ з патэнцыяльнымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай будуць працягнутыя. У БФФ адсутнасць адкрытага спіса кандыдатаў тлумачаць нежаданнем некаторых спецыялістаў надаваць агалосцы факт перамоваў. Адным з асноўных кандыдатаў, які ўжо пагадзіўся ўзначаліць зборную, з’яўляецца трэнер кіеўскага “Дынама 2”, вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Хацкевіч.