Андрэя Сцяпанава афіцыйна вызвалілі з хакейнай зборнай Беларусі
Нападаючага Андрэя Сцяпанава афіцыйна вызвалілі з хакейнай зборнай Беларусі. Пра гэта паведаміў сам хакеіст у Instagram. Як вядома, галоўная каманда краіны працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету. Галоўны трэнер Дэйв Льюіс лічыць, што працы Сцяпанава ў зоне атакі недастаткова. Ён хоча, каб хакеісты адпрацоўвалі ва ўсіх трох зонах. У інтэрв’ю “Прессболу” Льюіс кажа, што рашэнне наконт адлічэння Сцяпанава яшчэ канчаткова не прынятае.
Андрэю Сцяпанаву днямі споўніўся 31 год. Ён — гулец мінскага “Дынама”. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі выступаў на чэмпіянатах свету, пачынаючы з 2011 года. Быў адным з лепшых бамбардзіраў зборнай.