АНТ вызначылася з выканаўцамі для “Еўрабачання 2010”
Беларусь павязе ў Нарвегію ці дзявочую вакальную групу, ці мужчыну, які заспявае сольна. Пераможца абвешчанага АНТ конкурса на песню для беларускага ўдзельніка "Еўрабачання" атрымае $50,000!
Канкрэтныя прозвішчы пакуль што не вызначаныя. Але ні Руслана, ні Марыя Шарыфавіч ад Беларусі на “Еўрабачанне 2010” не прайшлі б. Тэлеканал АНТ абвясціў конкурс на стварэнне песні для конкурса, што пройдзе ў 2010 годзе ў Осла. Песня павінна быць напісаная ці для дзявочай вакальнай групы з 6 чалавек, ці для сольнага мужчынскага выканання.
Прэс-сакратарка АНТ Аліна Праваторава патлумачыла карэспандэнту “Еўрарадыё”, што ліста з меркаваных кандыдатаў на канале няма, а 6 чалавек – не догма:
Аліна Праваторава: “Я скажу шчыра: канкрэтных кандыдатаў няма. Ёсць, скажам так, канцэптуальнае бачанне. Каб на сцэну выходзіла ці жаночая група, ці мужчына. А 6 чалавек прапісана таму, што па правілах “Еўрабачання” на сцэну можа выйсці не больш за 6 чалавек. Можа, іх там і менш будзе”.
АНТ дагэтуль не з’яўляецца чальцом “Еўрапейскага вяшчальнага саюза” (ЕВС), але атрымаў ад яго вусную згоду на тое, каб займацца “Еўрабачаннем” у Беларусі.
Аліна Праваторава: “Нам сказалі, што ў снежні нашыя дакументы разгледзяць, і пытанне будзе вырашанае станоўча. То бок, пакуль што мы маем вусную згоду, але не з’яўляемся чальцамі ЕВС”.
Ладзіць нацыянальны адбор песні для “Еўрабачання” можна і не ўваходзячы ў ЕВС. Заяўкі ад аўтараў прымаюцца да 1 кастрычніка. Аўтар кампазіцыі, што пераможа ў конкурсне, атрымае $50,000!
Адмысловай каманды для “Еўрабачання” на АНТ ствараць не плануецца. Адбор песні для “Еўрабачання 2010” дырэкцыя спецпраектаў тэлеканала на чале з Дар’яй Закіравай. Яна ж будзе адказваць за падрыхтоўку беларускага ўдзельніка “Еўрабачання 2010”.