Антоніа Бандэрас вырашыў сыграць Сальвадора Далі

Антоніа Бандэрас вядзе перамовы аб здымках у фільме "Далі" кампаніі Media 8 Entertainment і рэжысёра Саймана Уэста, паведамляе Variety. Акцёр мае намер сыграць аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў сюррэалізму - Сальвадора Далі.

Уэст спрабаваў запусціць "Далеі" яшчэ ў 2003 годзе, калі набыў сцэнар карціны. У стужцы будзе расказаная біяграфія Далі - мастака, скульптара і рэжысёра, які памёр у 1989 годзе ва ўзросце 84 гадоў.

Раней паведамлялася, што ў вытворчасці знаходзяцца адразу некалькі стужак, прысвечаных жыццю Далі. Мастака ў карціне Эндру Ніколы "Далі і я. Сюррэалістычная гісторыя" сыграе Аль Пачына, а ў карціне "Бывай, Далі" - Піцер Аб’Тул. Акрамя таго, паведамлялася, што Джоні Дэп мае намер сыграць Далі і шукае чалавека, здольнага напісаць сцэнар карціны.

Здымкі фільма пачнуцца ў 2009 годзе ў Вялікабрытаніі і Іспаніі.

Фота: www.popsops.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі