Апазіцыянерак затрымалі за “падрыванне асноваў Канстытуцыйнага ладу”

Жыхарку Баранавічаў Аляксандру Камарову і яе сяброўку затрымалі міліцыянты падчас правядзення апытання. Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч.
Дзяўчаты абыходзілі людзей па месцы жыхарства, задаючы пытанне: “Ці ёсць у Беларусі крызіс і што Вы пра гэта думаеце?”. Актывістак Руху “За Свабоду” даставілі ў пастарунак, склалі пратаколы і адабралі анкеты. Прычыну затрымання пазначылі так: “падрывалі асновы Канстытуцыйнага ладу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі