Актыўных людзей масава не ўключаюць у склад участковых выбарчых камісій

Актыўных людзей масава не ўключаюць у склад участковых выбарчых камісій

Актыўных людзей, якія паверылі, што іх дапусцяць да падліку галасоў, масава не ўключаюць у склад участковых выбарчых камісій у Беларусі. Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца на самыя нечаканыя прычыны і галасуюць аднагалосна. Напрыклад, праваабаронцы Раману Кісляку адмовілі на той падставе, што "пра дзелавыя якасці нічога невядома" і "не існуе пасады "праваабаронца" ў класіфікатары".

Ва ўчастковыя камісіі (іх 5723) было вылучана 70190 прадстаўнікоў: грамадзян шляхам падачы заяў — 25354 ці 36,1%, ад працоўных калектываў — 6722 ці 9,6%, ад палітычных партый — 4383 ці 6,2%, ад грамадскіх аб'яднанняў — 33731 ці 48,1%.

На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ва ўчастковыя выбарчыя камісіі (іх тады стварылі больш — 6129) было вылучана больш за 77 тысяч чалавек. І толькі каля 500 былі прадстаўнікамі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый (сёлета крыху больш). У камісіі ў выніку ўключылі 67185 чалавек: грамадзян шляхам падачы заяў — 37%, ад працоўных калектываў — 14,2%, ад палітычных партый — 4,4%, ад грамадскіх аб'яднанняў (а яны ў асноўным праўладныя) — 44,1%. Апазіцыянераў там былі адзінкі. Відаць, і на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га да падліку галасоў дапусцяць зусім мала прадстаўнікоў апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі