Лукашэнка: не думайце, што я пайду на нейкую шалёную фальсіфікацыю
Падчас сустрэчы з брэсцкімі актывістамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.
"Можа іншыя зробяць лепш, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — 9 жніўня ўсё вырашыцца. І не думайце, што я пайду на нейкую шалёную фальсіфікацыю. Слухайце, вы што, мяне праз чвэцрць стагоддзя прэзідэнцтва за дурня лічыце? Я выдатна разумею, што адбываецца ў краіне".
Беларускі кіраўнік заявіў, што "ніхто ўладу сёння ў краіне не зменіць". Ён упэўнены, што большасць людзей яго падтрымліваюць і прагаласуюць.
Таксама падчас згаданай сустрэчы Лукашэнка абураўся, што яго абражаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.