Апазіцыянеры абмеркавалі стратэгію вулічных акцый

Сёння прадстаўнікі дэмакратычных сіл у рамках круглага стала “Беларусь: дарога ў будучыню” абмеркавалі стратэгію правядзення вулічных акцый. Удзельнікі, сярод якіх грамадскія актывісты, палітычныя лідэры і эксперты, разгледзелі тэарэтычныя і практычныя пытанні, звязаныя з вулічнымі акцыямі.

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі.

Дабравольскі: “Круглы стол выпрацаваў сем прапаноў да Нацынальнага камітэта і Палітычнай рады дэмакратычных сіл дзеля таго, каб гэты від дзейнасці, а менавіта вулічныя акцыі, быў больш эфектыўным”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі