Арабская авіякампанія Flydubai зноў лётае ў Мінск
Самалёт Flydubai / Reuters
Flydubai аднавіла палёты ў Мінск з 22 кастрычніка. Яны былі прыпыненыя ў лютым, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Да 31 мая 2023 года палёты будуць кожны дзень.
— Рэйсы ў Дубай дазваляюць аператарам таксама планаваць турыстычныя маршруты ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі са стыкоўкамі ў гэтым вялікім авіяцыйным хабе, — адзначае РСТО. — Нагадваем, што з Мінска можна дабрацца ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў яшчэ адзін аэрапорт — у Шарджа — рэйсамі нацыянальнага перавозчыка "Белавія". З 1 кастрычніка па 29 кастрычніка 2022 года "Белавія" лётае ў Шарджу па 2, 4, 5, 6 і 7 днях тыдня. З 30 кастрычніка рэйсы стануць штодзённымі.
Flydubai — дзяржаўная авіякампанія Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.