Арастовіч назваў невысокай верагоднасць, што Беларусь уступіць у вайну

Арастовіч назваў невысокай верагоднасць, што Беларусь уступіць у вайну

Верагоднасць таго, што Беларусь уступіць у расійскую вайну супраць Украіны, невысокая. Так ацаніў яе дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у інтэрв'ю нямецкім журналістам. 

Пра тое, што гэта зразумелі і ў Расіі, па яго словах, сведчыць сыход расійскіх войскаў з поўначы Украіны. Угаварыць Аляксандра Лукашэнку на паўнавартасны ўдзел у вайне не ўдасца. 

Арэстовіч спаслаўся на даныя нейкага сацыялагіччнага апытання, якое нібыта засведчыла, што большасць беларускіх вайскоўцаў адмоўна ставіцца да перспектывы вайны. У такіх умовах, кажа ён, ніводзін дыктатар не адправіць войскі, бо яны павернуць зброю супраць яго ці пяройдуць на бок праціўніка.

"Замест магутнай беларускай аперацыі ў раёне Кіева будзе пераход беларускай арміі на наш бок і будзе магутная аперацыя ў напрамку Мінска. Яны гэта цалкам разумеюць і баяцца", — заявіў украінскі палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі