Аргкамітэт кангрэсу дэмсілаў просіць Мінгарвыканкам даць памяшканне

Аргкамітэт кангрэсу дэмсілаў просіць Мінгарвыканкам даць памяшканне

Мікалай Статкевіч і Генадзь Фядыніч ад імя аргкамітэта па правядзенні кангрэсу дэмакратычных сіл 27 красавіка падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на арэнду памяшкання. На 15 траўня яны запланавалі правядзенне кангрэсу.

Па словах Статкевіча, якія перадае БелаПАН, у мерапрыемстве прыме ўдзел мінімум 500-600 чалавек. Арганізатары просяць, каб сталічныя ўлады прапанавалі ім любое памяшканне на тэрыторыі Мінска, здольнае змясціць такую ​​колькасць удзельнікаў.

Палітык кажа, што аргкамітэт спрабаваў знайсці памяшканне самастойна, бо ў яго складзе ёсць прадстаўнікі зарэгістраваных арганізацый, якія маюць права праводзіць сходы ў памяшканнях без санкцыі ўлады. Аднак уласнікі памяшканняў адмаўляліся здаваць ім залы ў арэнду. "Таму мы звяртаемся наўпрост да ўладаў: хай тады яны нам яго дадуць. Калі памяшканне не будзе прадастаўлена, кангрэс будзе праведзены пад адкрытым небам", — заяўляе Статкевіч.

У аргкамітэт кангрэсу ўваходзяць такія вядомыя грамадзскія дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі