Археалагічная сенсацыя ў Егіпце: знайшлі астанкі невядомага фараона

Аўтарамі сенсацыі сталі археолагі з Пенсільванскага ўніверсітэта. На саркафагу і сцяне ёсць надпіс з імем фараона Сенебкея. Дагэтуль пра яго нічога не было вядома. Мяркуецца, што ён жыў каля 3,6 тысячы гадоў таму.



Захаваўся касцяк фараона. Па прыблізных падліках яго рост складаў каля 185 сантыметраў, паведамляе РІА "Новости".



Нагадаем, на мінулым тыдні тая ж каманда археолагаў устанавіла асобу фараона Себекхатэпа I, чыю грабніцу знайшлі ў 2013 годзе.



Фота — Wikimedia Commons
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі