Арменія хоча ў Мытны саюз з Беларуссю
Арменія збіраецца далучыцца да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Масква і Ерэван ужо распрацоўваюць магчымыя варыянты пашырэння агульнай мытнай прасторы. Пра гэта паведаміў расійскай інтэрнэт-газеце "РБК daily” армянскі прэм’ер-міністр Тыгран Саргсян. Па яго словах, ідэя ўключыць Арменію ў Мытны саюз належыць да расійскага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава.
Тыгран Саргсян: "Калі спадар Шувалаў да нас прыязджаў, мы дэталёва абмяркоўвалі гэтае пытанне. І з’явіліся новыя ідэі, як гэта можна ажыццявіць. Вось ёсць жа пытанне Калінінграда: там таксама трэба распрацаваць асобныя механізмы мытнага дагляду. Арменіі цікавыя ідэі спадара Шувалава, каб нас як Калінінград разглядалі ў якасці асаблівай зоны гэтага саюза".
Нагадаем, Арменія не мае агульнай мяжы з краінамі Мытнага саюза. А большая частка яе сухапутнай мяжы ўвогуле закрытая – ад Азербайджана і Турцыі. Да таго ж, Арменія уваходзіць у склад Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а яе эканамічныя прынцыпы не дазваляюць уступіць яшчэ і ў Мытны саюз з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.