Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў — найлепшыя тэнісісты Беларусі 2017 года

Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў — найлепшыя тэнісісты Беларусі 2017 года

У Нацыянальным алімпійскім камітэце 18 снежня адбылася цырымонія ўшанавання найлепшых тэнісістаў краіны 2017 года. Імі прызнаныя Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў, перадае БЕЛТА. 

19-гадовая Сабаленка не толькі дайшла з камандай да фіналу Кубка Федэрацыі, але і ўпершыню прабілася ў фінал турніру WTA: у кітайскім Цяньцзіні яна саступіла былой першай ракетцы свету расіянцы Марыі Шарапавай. Гэты год Сабаленка завяршае на 73-м месцы рэйтынгу WTA.

25-гадовы Герасімаў пачынаў год у пятай сотні сусветнага рэйтынгу, а цяпер знаходзіцца на 149-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Ён выйграў чатыры турніры серыі "Чэленджэр". Разам з партнёрамі па нацыянальнай зборнай Герасімаў прабіўся ў плэй-оф за права згуляць у Сусветнай групе Кубка Дэвіса.

Таксама былі ўзнагароджаныя пераможцы яшчэ ў васьмі намінацыях: "Капітан года" — Эдуард Дуброў, "Трэнер года" — Ігар Светлакоў, "Прарыў года" — Вера Лапко, "Характар ​​года" — Аляксандра Сасновіч, "Найлепшы гулец парнага разраду" — Андрэй Васілеўскі, "Найлепшы трэнер-настаўнік" — Уладзімір Ваўчкоў, "Каманда года" — жаночая зборная Беларусі, "Алімпійскія надзеі" — Юлія Гатоўка, Яна Каладынска, Алена Фалей, Ганна Кубарава, Настасся Комар, Вікторыя Канапацкая, Аляксандр Згіроўскі, Аляксандр Калінін, Мікалай Банькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі