Арына Сабаленка ў рэйтынгу WTA паднялася на 66-е месца
У панядзелак, 15 студзеня, быў апублікаваны абноўлены варыянт рэйтынгу WTA. Аляксандра Сасновіч страціла тры пазіцыі і цяпер з 1052 ачкамі займае 56-е месца. Арына Сабаленка паднялася з 69-га на 66-е месца, у яе 943 балы. На адну пазіцыю палепшыла сваё становішча Вера Лапко, у яе 453 ачкі і 134-е месца. З 210-га на 209-е месца ў рэйтынгу паднялася Вікторыя Азаранка (270 ачкоў), якая з-за суда ў ЗША па справе аб апякунстве над сынам не выступае з мінулага лета.
Лідары рэйтынгу засталіся ранейшыя: румынка Сімона Халеп — 6425 ачкоў, датчанка Каралін Вазняцкі — 6095, іспанка Гарбінье Мугуруса — 6050 ачкоў.