Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Штутгарце
Арына Сабаленка
На тэнісным турніры ў Штутгарце беларуска Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/4 фіналу.
Напярэдадні яна ў напружаным паядынку змагалася з іспанкай Паўлай Бадосай (93). Падчас трэцяга сэта Бадоса не змагла працягнуць матч з прычыны траўмы. Іспанка расплакалася на плячы сваёй сяброўкі-беларускі. Сустрэча завяршылася з лікам 7:6 (7:4), 4:6, 3:3.
Далей Сабаленка згуляе супраць пераможцы матча паміж чэшкай Маркетай Вандроўшавай (8) і расіянкай Анастасіяй Патапавай (36).
Сабаленка ўжо тройчы даходзіла да фіналу турніру ў Штутгарце, але ні разу яго не выйгравала.
— News Aryna Sabalenka (@Sabanewsss) April 17, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.