Арыштаваны прадпрымальнік Юры Лявонаў трапіў у турэмную лякарню
Прадпрымальніка Юрыя Лявонава, арыштаванага 8 лютага, перавялі са следчага ізалятара ў турэмную лякарню з дыягназам “камяні ў нырках”.
Як адзначыла яго дачка Юлія, у лякарню Юрый Лявонаў паступіў яшчэ ў нядзелю, 15 лютага, але блізкім сваякам прадпрымальніка пра гэта не паведамілі.
Нагадаем, 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.
Паводле афіцыйна агучанай версіі, арыштаваныя падазраюцца ў падпалах дома былога начальніка Ваўкавыскага РАЎС і гаража працаўніка падатковай інспекцыі, якія адбыліся ў 2004-2005 гадах.
“Хартыя ‘97”