Асамблея НДА абскарджвае адмову ў рэгістрацыі праз суд

22 красавіка ў Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў адносна адмовы Мінюста ў яе рэгістрацыі.   Сёння ў судзе адбыліся выступы абодвух бакоў і прадстаўнікоў грамадскасці. З боку заяўніка выступіў сябра Праўлення Асамблеі НДА Алег Гулак. Ён падкрэсліў, што прэтэнзіі Мінюста з'яўляюцца беспадстаўнымі. Прадстаўнікі Мінюста ў сваю чаргу зноў паўтарылі свой аргумент адносна таго, што ў асацыяцыю могуць аб'ядноўвацца толькі арганізацыі з аднолькавымі прадметамі дзейнасці.  

Судовае паседжанне працягнецца 4 траўня. Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Мільто запатрабаваў у Мінюста дакументы, пададзеныя Асамблеяй НДА на рэгістрацыю.

Нагадаем, Асамблея НДА спрабавала зарэгістравацца тройчы. Так, яшчэ ў 2002 годзе рэгіструючы орган атрымаў пакет дакументаў ад Асамблеі НДА. Для вынясення адмоўнага рашэння ў справе нерэгістрацыі Асамблеі Мінюсту спатрэбілася паўтары гады. У 2009 годзе Асамблея два разы падавала дакументы на рэгістрацыю, але, на жаль, безвынікова. Паўтара месяца таму Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў у рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі