Асноўныя аднаўленчыя працы ў Лошыцкім парку завершаць сёлета

Асноўныя рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя працы ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе ў Мінску плануецца завяршыць сёлета.
Цяпер поўным ходам ідзе рэканструкцыя самога парка і рэстаўрацыя сядзібнага дома. Праектам прадугледжваецца кансервацыя руін капліцы — помніка архітэктуры другой паловы XVIII стагоддзя і вадзянога млына пачатку XX стагоддзя.

У сядзібным доме плануецца ўзнавіць дэкаратыўныя размалёўкі, ляпны дэкор і іншыя элементы інтэр'ераў пакояў, у тым ліку мэблю. Будзе рэстаўраваная цагляная частка будынка. Згубленыя элементы адновяць па аўтэнтычных дэталях.

Па завяршэнні прац тут будзе створаны музей сядзібнага побыту, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі