Астаповіч: Пры зносе Асмалоўкі пацерпяць гісторыка-культурныя каштоўнасці

Астаповіч: Пры зносе Асмалоўкі пацерпяць гісторыка-культурныя каштоўнасці

Праект дэталёвага планавання, які гарадскія ўлады прапанавалі для мінскага раёна пасляваеннай забудовы Асмалоўка, часткова парушае закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Па праекце часткова зносіцца дом па Багдановіча, 24, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX-XX стагоддзяў. Дом стаіць зусім блізка да дарогі, якую па праекце хочуць пашырыць. Гэтыя і іншыя парушэнні ў размове з Еўрарадыё пералічвае кіраўнік Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Астаповіч: “Там чырвоная лінія вуліцы, значыць, дом трапляе пад знос, гэта чарговае парушэнне, якое ўвайшло ў праект дэталёвага планавання. Нездалёк ад Асмалоўкі таксама “Аліварыя”, дамы па Камуністычнай, агулам каля 11 аб’ектаў маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, поруч з тым месцам, дзе хочуць зносіць. На іх мусяць быць распрацаваныя і зацверджаныя ахоўныя зоны. Без іх нельга рабіць праектную дакументацыю”.

Ва упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры пакуль не разбіраліся, ці парушаецца заканадаўства пры зносе Асмалоўкі. Удакладнілі толькі, што "на сёння гэты раён не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці". Такі статус раёну могуць надаць, калі з такой прапановай звернуцца гарадскія ўлады. 

Астаповіч: Пры зносе Асмалоўкі пацерпяць гісторыка-культурныя каштоўнасці
Дом па Багдановіча, 24, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і можа быць часткова знесены, фота: facebook.com/asmalouka.minsk
Астаповіч: Пры зносе Асмалоўкі пацерпяць гісторыка-культурныя каштоўнасці
Праект дэталёвага планавання

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі