Асуджанага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку перавялі з Мінска ў Бабруйск

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дырэктара прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа інавейшн" Алену Красоўскую-Каспяровіч. 

Перавод Бандарэнкі ў калонію адбыўся на пачатку гэтага тыдня. Дарэчы, ў гэтай калоніі Бандарэнка адбываў пакаранне мінулым разам. Тут жа адбываў тэрмін і Алесь Бяляцкі. Цяпер Бандарэнка знаходзіцца ў карантыне, які можа працягнуцца да трох тыдняў. Пасля гэтага яго павінны прызначыць у атрад. 

Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але за кошт амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. Бандарэнку прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян. 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі