Авіякатастрофа расійскага самалёта пад Мінскам. Онлайн
Асноўныя працы на месцы авіякатастрофы пад Мінскам завершаныя. А 15-й гадзіне ў аэрапорце “Мінск-2” распачалося першае пасяджэнне адмысловай камісіі па расследаванні трагедыі. ФОТА+ВІДЭА (Абнаўляецца)
Расійскі самалёт, які мінулым вечарам разбіўся пад Мінскам, як мяркуецца, не ўпісаўся ў зададзеныя каардынаты. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на Транспартную пракуратуру.
Тым часам, асноўныя працы на месцы авіякатастрофы пад Мінскам завершаныя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны аператыўны дзяжурны Аддзела аператыўнага ўпраўлення МНС Сяргей Мякінка.
Сяргей Мякінка: “Мы арганізавалі ўчора, ліквідавалі, аварыйна-ратавальныя і пошукавыя працы мы правялі. На гэтым нашая праца па дадзенай катастрофе завершаная. Целы загінулых дастаўленыя ў мінскую абласную бальніцу ў Бараўлянах”.
А 15-й гадзіне ў аэрапорце “Мінск-2” распачнецца першае паседжанне адмысловай камісіі па расследаванні трагедыі. Чакаецца, што да гэтага часу туды прыляцяць з Масквы прадстаўнікі авіякампаніі “С-Эйр”.

Для пасажыраў Hawker'а браніравалі толькі два нумары
Як даведалася Еўрарадыё ў гасцініцы ў Мінску, для пасажыраў самалёта, якія разбіўся сёння раніцай, былі замоўленыя два нумары на адно прозвішча, хаця прыляцець мусілі тры чалавекі.
Нагадаем, у Мінск на самалёце кампаніі "С-Эйр" павінны былі прыляцець прэзідэнт авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін, яго ахоўнік Павел Малышаў і яшчэ адна невядомая асоба. Але трэці чалавек, як вядома, спазніўся на самалёт і выляцелі толькі двое. Хто гэта быў, дагэтуль не ясна.
Карэспандэнт Еўрарадыё: Месца, дзе ўпаў самалёт, выглядае страшна
Карэспандэнт Еўрарадыё Васіль Косаў наведаў месца аварыі. Цяпер на месцы авіякатастрофы знаходзяцца супрацоўнікі пракуратуры, МНС, Смалявіцкага РАЎС, якія ахоўваюць пляцоўку.
Косаў: “Месца, дзе ўпаў самалёт, выглядае страшна. Раскіданыя вакол абломкі, левы рухавік. Шыкоўнае скураное крэсла, бо самалёт быў бізнес-класу, побач валяецца чаравік”.
Просека ад падзення самалёта засталася невялікая. Нягледзячы на вільготнае надвор’е, лес доўга тушылі пенай. Ратавальнікі кажуць, што калі б аварыя адбылася ўлетку, быў бы вялікі пажар.
На месца аварыі прыязджаюць цікаўныя — шмат машын з мінскімі нумарамі. Міліцыя адганяе іх за 100 метраў ад месца катастрофы, бо вядуцца следчыя дзеянні.
Казіно "Шангры Ла": Марат Рамашкін прасіў нас зняць гатэль і сустрэць яго
Учора ўначы пад Мінскам разбіўся самалёт, на якім ляцеў прэзідэнт авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін і яго ахоўнік Павел Малышаў. Раней з'яўлялася інфармацыя, што Рамашкін ляцеў па запрашэнні казіно "Шангры Ла" ў Мінску. Дырэктар па сувязях з грамадскасцю "Шангрыла" Лаўрэнцій Губін паведаміў Еўрарадыё, што Марат Рамашкін папрасіў яго сустрэць і зняць гасцініцу.
"Ён быў сапраўды добрым, дарагім госцем нашых казіно ў Маскве. Мы выказваем шчырыя спачуванні яго блізкім і блізкім усіх загінулых у авіякатастрофе. Мы ладзілі яму сустрэчу тут у аэрапорце і гасцініцу. Марат папрасіў арганізаваць яму тут сустрэчу і пражыванне. Што мы і зрабілі. Пра яго мэты прыбывання нам не вядома".
Раней ў некаторых СМІ прайшла інфармацыя, пра тое, што "Шангры Ла" наймала самалёт для Рамашкіна.
"Гэта было б дзіўна, каб мы замаўлялі ў яго яго ўласны самалёт", — кажа Лаўрэнцій Губін.
На месца афіякатастрофы выехалі прадстаўнікі расійскай кампаніі “С-Эйр”
Дзеля расследавання афіякатастрофы пад Мінскам з Масквы тэрмінова выехалі прадстаўнікі кампаніі “С-Эйр”, якой належаў самалёт. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў офісе кампаніі.
Супраціоўнік авіякампаніі “С-Эйр”: “Нашы прадстаўнікі толькі выехалі ў Мінск для працы ў камісіі”.
“Унукава”: Пілот самалёта, які разбіўся пад Мінскам, меў 28 гадоў стажу
Начальнік прэс-службы аэрапорта "Ўнукава" Алег Пусько распавёў Еўрарадыё пра экіпаж самалёта BAE-125-800, які разбіўся пад Мінскам, і падрабязнасці яго вылету. (Абнаўляецца)
Алег Пусько: "Вылет быў ў 21:06 па маскоўскім часе (20:06 МН). Адпаведна ў 22:35 (21:35 МН) паступіла інфармацыя, што ён знік з радараў у Беларусі.
Вядома, што лётчыкі былі вельмі дасведчаныя. У галоўнага пілота было 28 гадоў лётнага стажу. Экіпаж быў вельмі дасведчаны. Што тычыцца надвор'я, то тут (ва "Ўнукава" - Еўрарадыё) яны адпавядалі мінімуму экіпажа. То бок, не было ў іх ніякіх сумневаў на конт палёту. Самалёт — гэта "Hawker 800", гэта бізнес-авіяцыя. Я не эксперт у гэтых самалётах, але я ведаю, што яны вельмі актыўна эксплуатуюцца".
Па словах прэс-сакратара "Ўнукава" ўвесь экіпаж прайшоў перадпалётны кантроль.
Алег Пусько: "На конт экіпажу магу сказаць, што ўсё тут было абсалютна нармальна, абсалютна ва ўмовах бачнасці прайшоў вылет і экіпаж вельмі дасведчаны, ён прайшоў увесь перадпалётны кантроль, як гэта патрэбна. Усе неабходныя працэдуры былі выкананыя".
Па факце падзення самалёта пад Мінскам распачата крымінальная справа
Беларускай транспартнай пракуратурай распачата крымінальная справа па факце падзення пад Мінскам расійскага самалёта ВАЕ-125-800 Hawker, перадае БЕЛТА.
Справа распачата за парушэнне “правіл бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту”.
Расследаваць прычыны авіякатастрофы будзе міждзяржаўная камісія
Створаная міждзяржаўная камісія па расследаванні прычын катастрофы пад Мінскам самалёта расійскай авіякампаніі "С-Эйр".
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Мінтранса Алена Саланенка. Камісію ўзначаліў прадстаўнік Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД.
З беларускага боку ў яе склад увайшоў начальнік упраўлення дзяржінспекцыі па бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспекі Ўладзімір Нагулевіч. Ужо адбыліся перамовы прадстаўнікоў кіраўніцтва Мінтрансу Беларусі з расійскімі калегамі, падчас якіх былі вызначаныя першачарговыя мерапрыемствы па расследаванні прычын авіякатастрофы.
Вядома таксама, што Расавіяцыя правядзе пазачарговую праверку лётнай працы і стану бяспекі палётаў у дадзенай авіякампаніі.
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" створаны арганізацыйны штаб па падрыхтоўцы інфармацыі для працы камісіі. Штаб узначаліў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Вадзім Мельнік, інфармуе БелаПАН.
Тым часам Мінтранс Расіі апублікаваў спіс загінулых.
Камандзір паветранага судна — Аляксандр Самойлаў, 1958 г.н. Агульны налёт — 11.900 гадзінаў.
Памочнік камандзіра — Сяргей Снімчыкоў, 1962 г.н.
Бортправадніца — Алеся Латуціна.
Пасажыры — прэзідэнт авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін і Павел Малышаў.
Пасажыры расійскага самалёта ляцелі ў мінскае казіно
Элітны авіялайнер, які ўчора ўвечары разбіўся пад Мінскам, павінен быў прыбыць у Мінск па замове кампаніі "Шангрыла".
Пра гэта перадае “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўніка беларускіх авіяцыйны ўладаў.
Пасля прыняцця ў Расіі закона аб упарадкаванні дзейнасці казіно шматлікія профільныя кампаніі перабраліся ў суседнія дзяржавы, у тым ліку ў Беларусь. Нядаўна кампанія "Шангрыла" адкрыла казіно на вуліцы Кірава ў Мінску, каля стадыёна “Дынама”.
Мяркуецца, што менавіта туды і накіроўваліся пасажыры зніклага авіялайнера.
Самалёт BAe-125-800 — хуткасны рэактыўны пасажырскі самалёт, які выкарыстоўваецца на аэрадромах з кароткай узлётна-пасадачнай паласой.
Паветранае судна прызначана для пералётаў на адлегласць не больш за 5 тысяч кіламетраў, разлічана на перавозку васьмі пасажыраў, распрацавана для бізнес-авіяцыі. Самалёт выпускаецца з 1962 года. Усяго зроблена 763 машыны.
На месцы падзення самалёта пад Мінскам знайшлі “чорную скрыню”
Адзін з бартавых самапісцаў знойдзены на месцы падзення пад Мінскам расійскага самалёта, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Па словах дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзіма Мельніка, пра папярэднія версіі катастрофы казаць "пакуль складана, будзе працаваць камісія па расследаванні прычын катастрофы".
Камісія будзе свфармаваная з прадстаўнікоў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, спецыялістаў Беларусі, Расіі, а таксама амерыкана-брытанскай кампаніі-вытворцы самалёта.
Вадзім Мельнік пацвердзіў, што ў выніку катастрофы загінулі двое пасажыраў і трое членаў экіпажа. Адзін з загінулых — генеральны дырэктар авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін.
Пад Мінскам разбіўся расійскі самалёт, усе пасажыры загінулі
Самалёт расійскай авіякампаніі "С-Эйр" разбіўся ўвечары 26 кастрычніка ў чатырох кіламетрах ад Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".
На яго борце знаходзіліся два пасажыры і тры члены экіпажа. Лайнер не здолеў зайсці на пасадку з першага разу і паспрабаваў прызямліцца, зрабіўшы кола над аэрапортам. Нечакана ў 21.30 ён знік з радараў.
Абломкі і пяць цел загінулых былі знойдзеныя пазней паміж вёскамі Драчкова і Пяцігодка Смалявіцкага раёна. Элітны бізнес-лайнер мадэлі "Фалькон" ляцеў чартарным рэйсам з маскоўскага аэрапорта "Ўнукава".
Па інфармацыі агенцтва “РИА Новости”, на яго борце знаходзіўся кіраўнік авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін.
Фота: tut.by, nn.by

27.10.2009 12:06 Видео
var FO = { movie:"http://belapan.com/webroot/delivery/swf/mediaplayer.swf", width:"320",height:"260", majorversion:"8",build:"0", bgcolor:"#FFFFFF", allowFullScreen:"false", flashvars:"file=http://belapan.com/webroot/delivery/files/freemedia/video/2009/10/20091027_AIR_krash.flv&width=320&height=260&displaywidth=320&displayheight=240&autostart=true&backcolor=0xFFFFFF" }
UFO.create(FO,"theMediaPlayer")