Айцішніка, які вярнуўся ў Беларусь, судзяць за "здраду дзяржаве"
Аляксей Навагродскі
Айцішніка, які вярнуўся ў Беларусь, судзяць за "здраду дзяржаве", піша "Наша ніва". Справу Аляксея Навагродскага 18 снежня пачаў разглядаць Гродзенскі абласны суд.
Калі Навагродскага затрымалі, пакуль невядома. Магчыма, у канцы мінулага ці ў пачатку 2023 года. Справа закрытая і сутнасць яе невядомая. Айцішніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Аляксею Навагродскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Паперня Лідскага раёна. У 1998 годзе скончыў БДУІР. Неаднаразова змяняў працу. Пасля жыў за мяжой — у Польшчы, Германіі.
Навагродскі цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях. А яшчэ ён з'яўляецца аўтарам фантастычных апавяданняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.