Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA, хаця і не выступае

Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA, хаця і не выступае

У абноўленым рэйтынгу WTA беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася з 13-га на 12-е месца. І гэта нягледзячы на тое, што спартоўка ўзяла паўзу ў сваёй спартовай кар'еры.

Як і тыдзень таму, узначальвае рэйтынг немка Ангеліка Кербер (8000 ачкоў). На другім месцы знаходзіцца амерыканка Серэна Уільямс (7050), на трэцім — полька Агнешка Радваньска (4975).

У першую дзясятку ўваходзяць таксама румынка Сімона Халеп (4728), чэшка Караліна Плішкава (4100), іспанка Гарбін Мугуруса (3736), амерыканка Мэдысан Кіс (3637), славачка Дамініка Цыбулкава (3625), расіянка Святлана Кузняцова (3490), брытанка Ёхана Контэ (3455).

Беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася з 125-га месца на 126-е, Арына Сабаленка ўзнялася з 164-га на 160-е месца. Вольга Гаварцова засталася на ранейшым месцы — 194-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі