Азаранка перамагла Кірыленку, з якой днямі выйграла турнір у Цынцынаці

Беларуска Вікторыя Азаранка (13-е месца ў рэйтынгу WTA) паспяхова выступае на тэнісным турніры ў Манрэалі (прызавы фонд — 2 млн долараў). У другім раўндзе яна ўпэўнена перайграла расіянку Марыю Кірыленку (27-е месца ў рэйтынгу) — 6:4, 6:1. Матч працягваўся 1 гадзіну 40 хвілін.

Цікава, што днямі Азаранка і Кірыленка сталі пераможцамі тэніснага турніра ў Цынцынаці ў парным разрадзе.



Азаранка ў сустрэчы за выхад у чвэрцьфінал турніра згуляе з кітаянкай Лі На (10-е месца ў рэйтынгу).


Фота — Daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі