Азаранка разграміла Янкавіч на турніры ў Маямі
Беларуска выйшла ў трэцяе кола спаборніцтваў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разграміла Алену Янкавіч з Сербіі. Матч другога кола турніру ў Маямі прайшоў 27 сакавіка і скончыўся з лікам 6:1, 6:1 на карысць беларускай спартсменкі.
У наступным коле Азаранка пазмагаецца з пераможцай матчу Флавіа Пенета — Цвятана Піронкава.
Тэнісны турнір у амерыканскім Маямі адносіцца да катэгорыі “Прэм’ер”. Яго прызавы фонд складае каля 5 мільёнаў 400 тысяч долараў.