Азаранка выйшла ў 4-ы круг тэніснага турніру ў Маямі
Вікторыя Азаранка выйшла ў 4-ы круг тэніснага турніру ў Маямі (1/8 фіналу). У чарговым паядынку, які працягваўся 1 гадзіну 10 хвілін, беларуска абыграла польку Магду Лінэт — 6:3, 6:0. Яны сустракаліся ўпершыню. Азаранка цяпер 8-я ракетка свету, яе саперніца —110-я.
Прызавы фонд турніру катэгорыі "Прэм'ер" складае больш за 6 млн долараў. Вікторыя Азаранка выйгравала яго двойчы: у 2009 і 2011 гадах.