Бабруйчаніна злавілі з псіхатропнымі грыбамі

Малады чалавек быў затрыманы паблізу свайго дома па завулку Затонным у

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў яго і канфіскавалі 0,314 грама пладовых грыбоў. Па дадзеных наркакантролю УУС, 0,1 грама іх ужо лічыцца буйной вагой. Названыя грыбы ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва расліннага паходжання.

Супрацоўнікі міліцыі цяпер спрабуюць высветліць, дзе былі набытыя, альбо знойдзеныя гэтыя грыбы. За захоўванне наркатычнага сродку хлопцу можа пагражаць пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі