Бабруйскіх актывістаў вызвалілі з пастарунку без складання пратаколаў

Бабруйскіх актывістаў, якіх знялі з аўтобуса, што ехаў на Мінск, ппраз тры гадзіны вызвалілі з пастарунку без абвінавачвання. Міліцыянты патлумачылі свае дзеянні тым, што падазравалі іх ў незаконным абарачэнні наркотыкаў.  Таісію Кабанчук завезлі ў гарадскі суд і паведамілі, што разгляд яе справы прызначаны на 31 сакавіка.

Бабруйчанаў, якіх вызывалі ва УУС у якасці “сведкаў” пасля непрацяглай размовы адпусцілі. “Сустрэча была нядоўгай, — кажа Алеся Скапінцава. — Сяргей Малішэўскі папрасіў нас не рабіць “глупасцей”, мабыць, маючы на ўвазе Дзень Волі, і праз некаторы час мы былі вольныя”.

Глядзі таксама: У Бабруйску актывістаў здымаюць з аўтобусаў і выклікаюць у міліцыю


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі