Бацька Міхаіла Грабоўскага: у сына была магчымасць стаць грамадзянінам Расіі
Форвард беларускай зборнай па хакеі і каманды НХЛ "Нью-Ёрк Айлендэрс" Міхаіл Грабоўскі мог стаць грамадзянінам Расіі. Пра гэта ў эфіры праграмы "Спорт-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5" распавёў яго бацька Юрый.
Па яго словах, у спартоўца была такая магчымасць. "Але гэта абсалютна дурны крок. Мы любім сваё месца, любім радзіму. Пытанне аб змене грамадзянства вырашаюць часам нават не самі маладыя хакеісты, а іх бацькі. Я б, напрыклад, хацеў, каб мой сын стаў алімпійскім чэмпіёнам. Я шчаслівы чалавек, бо я да гэтага часу веру ў магчымасць гэтага. А многія нешчаслівыя, не вераць у гэта і спрабуюць стаць расіянамі, канадцамі, чэхамі", — перадае "Прессбол" словы Юрыя Грабоўскага.