Балджурава расказала, чаму не хоча быць амбасадаркай Кыргызстану ў Беларусі

Амбасадар Кыргызстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурова падала прашэнне аб адстаўцы на імя прэзідэнта краіны Розы Атунбаевай. "Народная Воля" вызваніла Балджураву ў Бішкеку: яшчэ ў жніўні дыпламат паляцела на радзіму, у адпачынак. І прызналася, што вяртацца ў Мінск не плануе.

Па яе словах, рашэнне прымалася з шэрагу прычынаў, у тым ліку - сямейных. Так, Балджурава паведаміла, што дзве яе дочкі амаль у адзін час нарадзілі ўнукаў, якіх трэба даглядаць. Акрамя таго, у Мінску кіраўніца дыпмісіі практычна ўвесь час была адна, бо муж - Кулубек Баканбаеў - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі. Ён не мог знаходзіцца ў Мінску, бо рыхтуе шэраг сярэднеазіяцкіх праектаў па экалогіі.

Балджурава паведаміла, што яе адстаўка не звязаная з напружаннем у беларуска-кыргызскіх адносінах. Пагатоў, што цяпер сітуацыя становіцца больш мяккай. У прыватнасці, у Бішкек ужо прыбыў консул беларускай амбасады, вяртаецца і тэхнічны персанал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі