Банкі Беларусі цалкам спынілі ільготнае крэдытаванне жытла
Апошнім з дзяржаўных банкаў перастаў прымаць заяўкі на ільготныя крэдыты Белаграпрамбанк.
9 жніўня ён спыніў ільготнае крэдытаванне жылля ў сельскай мясцовасці, перадае АФН. Разам з тым, банк яшчэ гатовы прымаць заяўкі на выдачу жыллёвых крэдытаў па стаўцы 28,5%.
Як паведамляла Еўрарадыё, першым з дзяржбанкаў ільготнае крэдытаванне спыніў Белінвестбанк. За ім следам на такую ж меру пайшоў Беларусбанк. Камерцыйныя банкі не даюць ільготных крэдытаў на жытло.
Фота — oko.by