Баранавіцкага актывіста ў чарговы раз пазбаўляюць працы
Грамадскі актывіст Рыгор Грык на гэтым тыдні быў выкліканы ў адміністрацыю ТАА “Совматстрой”, дзе працаваў штампоўшчыкам.
Грыка азнаёмілі з загадам па прадпрыемстве аб яго звальненні “па ўзгадненні бакоў”. Там ён працаваў з лютага 2013 года. Насамрэч, як лічыць Рыгор Грык, яго вымушаюць звольніцца за тое, што вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах і ладзіў пікеты падчас агітацыйнай кампаніі.
Нагадаем, што грамадскага актывіста ўжо вымушалі звольніцца за актыўную грамадзянскую пазіцыю ў 2008 годзе з баваўнянага аб’яднання, а ў 2010 годзе — з вагоннага дэпо.
Фота — Fotolia