Баранавіцкі злачынца прызнаўся ў забойствах, бо сніў ахвяраў
Мужчына, асуджаны за разбойны напад, здзейснены некалькі гадоў таму ў Баранавіцкім раёне, прызнаўся яшчэ ў некалькіх злачынствах. Адбыўшы пакаранне за крадзеж, ён у 2002 г. зноў апынуўся ў калоніі ужо за разбой. З калоніі ён уцёк. Хаваючыся ад міліцыянтаў, залез у хату, якая падалася яму пустой. Там ён засёк сякераю старую жанчыну і аглушыў яе пляменніка. Іншым разам ён задушыў знаёмую, якая дамагалася звароту дзвюх пазычаных пляшак таннага віна.
38-гадовы мужчына прызнаўся ў забойствах таму, што, паводле ягоных словаў, яму пастаянна сніліся ахвяры. Цяпер яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
38-гадовы мужчына прызнаўся ў забойствах таму, што, паводле ягоных словаў, яму пастаянна сніліся ахвяры. Цяпер яму пагражае пажыццёвае зняволенне.