Барысаўская кандуктарка напала на пасажыра, а потым перастала хадзіць на працу

Кандуктарка напала на пасажыра / кадр з відэа
Кандуктарка напала на пасажыра / кадр з відэа

У Барысаве кандуктарка напала на пасажыра і стала пінаць яго нагамі. Відэа інцыдэнту з'явілася ў сацсетках.

Па словах відавочцаў, мужчына не змог аплаціць праезд без рэшты: даў 1 рубель замест 80 капеек. У адказ кандуктарка стала пінаць і абражаць яго.

Кіраўніцтва аўтобуснага парка №3 пацвердзіла гэты факт. Але патлумачыць паводзіны жанчыны яе калегі не могуць: яна пяты дзень не з'яўляецца на працу.

У каментары mlyn.by дырэктар аўтобуснага парка №3 Аляксандр Слаек кажа: "Мы ў жаху ад гэтай сітуацыі і просім прабачэння ў пасажыра. Але разабрацца да канца ў сітуацыі пакуль няма магчымасці. Гэтая кандуктар ўжо пяты дзень не выходзіць на працу і на тэлефанаванні не адказвае. Зараз рыхтуюцца дакументы на яе звальненне за прагулы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі