БАТЭ набыў Мікалая Сігневіча і пакінуў яго ў брэсцкім "Дынама"
21-гадовы нападаючы будзе гуляць за сваю каманду на ўмовах арэнды да канца цяперашняга сезону.
Паміж ФК БАТЭ і брэсцкім "Дынама" была падпісаная трансферная дамова, якая разлічаная да канца 2016 года. Адна з яе ўмоваў — Сігневіч сёлета застанецца ў Брэсце, інфармуе афіцыйны сайт барысаўчан.
Мікалай Сягневіч сёлета згуляў за "Дынама" 17 матчаў, забіў 6 мячоў. Апошні мяч ён даволі эфектна забіў у браму мінскага "Дынама" (гл. відэа).
Фота — pressball.by