БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў матчам з лепшай камандай Македоніі
У першым матчы Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе супраць лепшай каманды Македоніі, якая так і называецца “Македонія”.
Сёння адбылося лёсаванне ў Н’ёне. Барысаўскі клуб дзякуючы леташнім дасягненням стартуе ў Лізе адразу з другога кваліфікацыйнага раўнду.
Першы матч БАТЭ правядзе ў гасцях у Скоп’і.
Як адзначае сайт барысаўскага клуба, “Македонія” сёлета ўпершыню стала чэмпіёнам сваёй краіны. У еўратурах каманда са Скоп’я выступала тройчы.