Байца-каліноўца Дзяніса Урбановіча перавялі ў іншы шпіталь

Байца-каліноўца Дзяніса Урбановіча перавялі ў іншы шпіталь

Дзяніса Урбановіча, байца палка Каліноўскага, перавялі ў шпіталь у Мікалаеве. Пра гэта ён сам расказаў журналістам выдання, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.

Стан свайго здароўя цяпер ён ацэньвае як сярэдні. Дзяніс ляжыць пад кропельніцамі, яму баліць галава, а левае вуха дагэтуль не чуе.

"Дарогі я не вытрымаў, мне стала блага, але потым усё нармалізавалася. Лекары кажуць, праз пэўны час усё адновіцца, але дакладныя тэрміны не агучваюць", — кажа Урбановіч.

Па яго словах, некаторыя ў шпіталі здзіўляюцца, калі даведваюцца, што ён з Беларусі. Але навакольныя, кажа Урбановіч, разумеюць, хто такі Лукашэнка і ў якой сітуацыі апынуліся беларусы. 

Як распавядала Еўрарадыё, Урбановіч быў кантужаны напрыканцы траўня, калі полк імя Кастуся Каліноўскага выконваў баявую задачу на поўдні Украіны. 

Нягледзячы на атрыманыя раненні і кантузію хлопец не шкадуе аб рашэнні ісці на фрот. Вайну ён лічыць не толькі ўкраінскай, але і беларускай. Урбановіч ганарыцца тым, што ваюе поруч з украінцамі.

"Яны крутыя, бо ўсе аб'ядналіся ад малога да вялікага. Так, вораг нешта спрабуе захапіць, але нам таксама ўдалося адкінуць іх на Херсоншчыне аж на 9 кіламетраў. Рускія не ўмеюць ваяваць, яны моцныя толькі з ракетамі і артылерыяй, каб такая самая зброя была ў нас, то мы б ужо дайшлі да іх межаў", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі