Байдэна не прыцягнуць да адказнасці, бо ў яго “дрэнная памяць” — #ІхНоравы
Кароткі агляд міжнародных навін
Спецпракурор вырашыў не выстаўляць абвінавачанняў Джо Байдэну, растлумачыўшы, што прэзідэнт ЗША — "сталы чалавек з добрымі намерамі і дрэннай памяццю". У Дональда Трампа праз гэта бамбіць. Пра гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Кім Чэн Ын заявіў, што КНДР мае "законнае права" знішчыць Паўднёвую Карэю ў любы момант
Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на карэйскае Цэнтральнае інфармацыйнае агенцтва KCNA, гэтая заява прагучала пасля таго, як у пачатку года дыктатар выключыў канцэпцыю мірнага аб'яднання з нацыянальнай палітыкі сваёй дзяржавы.
Паводле Кім Чэн Ына, правільна называць Паўднёвую Карэю "галоўным ворагам", і на падставе гэтай законнасці "яна можа быць атакаваная і знішчаная ў любы час".
Перад гэтым дзяржаўнае агенцтва KCNA паведаміла, што парламент Паўночнай Карэі адмяніў законы пра эканамічнае супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй, паглыбіўшы крызіс у адносінах паміж суседзямі.
З пачатку года рэжым Кім узмацніў кампанію ціску на Паўднёвую Карэю, правёўшы выпрабаванні крылатых ракет, выкарыстоўваючы рыторыку пагроз у адрас Сеула і ініцыяваўшы знос помніка ў Пхеньяне, які сімвалізуе надзеі на аб'яднанне.
ЗША адмовіліся ад стварэння баявога верталёта будучыні
Армія ЗША закрыла праграму стварэння разведвальна-баявога верталёта новага пакалення Future Attack Recon Aircraft (FARA). Галоўнай прычынай адмены праграмы стаў аналіз досведу сучаснай вайны, паведамляе The War Zone.
“На полі бою — асабліва ва Украіне — мы даведаемся, што паветраная разведка фундаментальна змянілася. Датчыкі і зброя, усталяваныя на розных беспілотных сістэмах і ў космасе, сталі больш распаўсюджанымі, далейшымі і таннейшымі, чым калі-небудзь раней”, — заявіў начальнік штаба арміі ЗША генерал Рэндзі Джордж.
Варта адзначыць, што як украінскія, так і расійскія сілы панеслі значныя страты верталётаў падчас баявых дзеянняў і прынялі тактыку, скіраваную выключна на тое, каб трымаць гэтыя платформы як мага далей ад патэнцыйных пагроз.
Праграму FARA пачалі ў 2018 годзе, за гэты час на яе патрацілі каля $2 млрд. Агульны ж кошт Future Attack Recon Aircraft мог скласці дзясяткі мільярдаў.
HBO знайшла замену акцёру Мілашу Бікавічу ў "Белым лотасе"
HBO нарэшце знайшла замену Мілашу Бікавічу, які мусіў здымацца ў 3 сезоне серыяла "Белы лотас". На яго месца зацвердзілі балгарскага акцёра Джуліяна Костава.
34-гадовы Костаў зрабіў кар'еру ў Вялікабрытаніі. Там ён здымаўся ў кінастужках, гаворачы на розных замежных мовах: англійскай, іспанскай, італьянскай, польскай, рускай і румынскай.
Сваю новую ролю ў серыяле "Белы лотас" акцёр пакуль не каментуе. Вядома толькі тое, што працэс здымак пачнецца ўжо зусім хутка на астравах Саму, Пхукет і Бангкок.
"Я пажылы чалавек з добрымі намерамі, і я ведаю, што я, чорт бяры, раблю. Я прэзідэнт, і я паставіў гэтую краіну на ногі", — пракаментаваў ён дадзеную Хёрам характарыстыку.
Байдэн прывітаў рашэнне спецпракурора не выстаўляць абвінавачанні, заявіўшы, што цяпер "пытанне закрытае".
Дональд Трамп, вядома, такое рашэнне раскрытыкаваў.
"Цяпер пацвердзілася існаванне двухузроўневай сістэмы правасуддзя і неканстытуцыйнага выбарачнага пераследу", — напісаў у сацсетках экс-прэзідэнт ЗША, які зноў прэтэндуе на гэтую пасаду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.