"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"

"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"

Беларуская федэрацыя гандбола абвясціла, што на два гады абразае падтрымку дзіцячых спартовых школаў. 

"Са спонсарамі стала крыху складана. І нас пракінуў Нацыянальны алімпійскі камітэт па тых дамоўленасцях, якія мы з імі мелі, — распавядае Еўрарадыё намеснік старшыні БФГ Іван Семяненя. — Мы апынуліся ў такой сітуацыі, што мы грошы лічым, а раскідваць іх больш не будзем".

У лісце за подпісам Семянені гаворыцца, што грошы, на якія Федэрацыя раней набывала інвентар для школ, пойдуць на падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў, якія Беларусь прымае ў 2019 годзе. 

"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"

Гандбалісты не адзіныя, хто "зацягне паясы" перад гульнямі: Еўрарадыё даведалася, што Беларуская федэрацыя валейбола таксама пазбаўляецца часткі фінансавання.

 

"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"

"У нас вялікія праблемы. Раней Нацыянальны алімпійскі камітэт падтрымліваў нашу РВАР [Рэспубліканскую вучэльню алімпійскага рэзерва. — Еўрарадыё]. І трэнераў, і грошы даваў. І ў нас было вельмі моцнае памкненне. Але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне, грошай няма. Відаць, заданне ў НАК такое", — распавядае генеральны сакратар БФВ Ала Цяцерына.

 

Тут трэба адзначыць, што ні гандбола, ні валейбола ў праграме II Еўрапейскіх гульняў няма.

"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"

Іван Семяненя дадае, што бюджэтнае фінансаванне гандбольных школаў (а іх у Беларусі зараз каля 40) захоўваецца. Гаворка ідзе толькі пра скарачэнне "прыемных бонусаў" ад Федэрацыі. Іван Георгіевіч лічыць, што інвентару, набытага за апошнія 10 гадоў на грошы партнёраў БФГ і размеркаванага па школах, мусіць хапіць, каб пратрымацца ў няпросты час падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў.

Далей гандбольная федэрацыя пяройдзе на "кропкавую" падтрымку спартовых школаў — "там, дзе адкрываюцца новыя аддзяленні і новыя залы". "Няхай не думаюць, што ўжо мы ўвогуле ўсё спынілі. Вось зараз 8 школаў Гродзенскай вобласці, дзякуючы Алімпійскаму чэмпіёну (ёсць у нас такі — Андрэй Барбашынскі) мы падтрымалі. Але ўжо не ў тых памерах", — кажа Семяненя.

"Раней НАК падтрымліваў, але... Рэжым жорсткай эканоміі ў краіне"
Андрэй Барбашынскі. Фота: TUT.by

Наколькі істотнай была падтрымка БФГ, якой пазбаўляюцца гандбольныя школы? "Сёлета Федэрацыя нам перадала гарнітураў спартовых гульнявых 14 штук, і яшчэ 2 для брамнікаў. Гэта камплект на каманду. У пачатку года таксама нешта ад іх прыходзіла, — распавядаюць Еўрарадыё ў гродзенскай СДзЮШАР №8. — А летась дык яны ўвогуле нам шмат давалі: і вароты, і мячы. Бо ў нас на такія закупкі сродкаў вельмі няшмат".

Памятаеце, Наталля Качанава, калі яшчэ была віцэ-прэм'ерам, сказала, што 1,3 млн рублёў "старымі" — гэта добры заробак для маладога спартовага трэнера? Па словах Цяцерынай, цяпер валейбольныя трэнеры будуць атрымліваць не нашмат больш. "Мы не можам знайсці ўвогуле ніводнага спонсара. Увогуле, — працягвае Ала Алабярбенаўна. — Трэнераў мы ўсё ж падтрымаем. Вядома, не зможам даць ім такія грошы, як калі дапамагаў НАК, але нешта дадзім. Нам вельмі складана, мы самі ледзь-ледзь трымаемся".

Ала Цяцерына — сама ў мінулым славутая валейбалістка — кажа, што зараз у беларускім валейболе пераломны момант:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі