Беларусь абмежавала пастаўкі мяса птушкі ў Расію

У Расіі не выключаюць, што прычынай абмежавання экспарту магла стаць ўспышка птушынага грыпу на птушкафабрыках / pixabay.com

У Расіі не выключаюць, што прычынай абмежавання экспарту магла стаць ўспышка птушынага грыпу на птушкафабрыках / pixabay.com

Беларусь абмежавала пастаўкі мяса птушкі за мяжу ва ўсе краіны, акрамя Кітая. Абмежаванні пачалі дзейнічаць з 1 жніўня, закранулі яны і Расію, піша "Коммерсант".

У Мінску кажуць, што хочуць перш за ўсё насыціць унутраны рынак. Такая прычына пазначана ў лісце дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі. Там гаворыцца, што "у мэтах насычэння ўнутранага рынку прыпыненая выдача сертыфікатаў на экспарт тушак куранят-бройлераў і іх частак".

Выданне нагадвае, што мінулай восенню Беларусь ужо часова забараняла экспарт, у тым ліку ў Расію, мяса-малочнай прадукцыі. Гэта было зроблена на фоне спробаў беларускіх уладаў стрымаць рост коштаў унутры краіны. Тады ўлады таксама тлумачылі гэты крок неабходнасцю насыціць унутраны рынак. "Гэты фактар можа быць падставай для абмежавання экспарту і гэтым разам", не выключаюць экспэрты ў Расіі. Але некаторыя ўдзельнікі расійскага рынку мяркуюць, што "рэальнай прычынай можа быць ўспышка птушынага грыпу на некаторых фабрыках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі