Беларусь гатовая прадаць В’етнаму радыёлакацыйныя станцыі

Ваенна-паветраныя сілы Віетнаму разглядаюць магчымасьць набыцця такіх станцыяў беларускай вытворчасці, паведамляе Газета. Ru са спасылкай на агенцтва “Сіньхуа”.



Станцыі характарызуюцца падвышанай абаронай ад перашкод, надзейнасцю і мабільнасцю.



Распрацаваная канструктарскім бюро “Радар” станцыя павінна замяніць у ВПС В’етнаму састарэлыя РЛС П-18 савецкай эпохі. РЛС “Усход-Э” здольная выявіць малапрыкметныя знішчальнікі, уключаючы амерыканскі F-117A, ва ўмовах перашкод на дальнасці 74 км, а пры іх адсутнасці — да 350 км.



Крыніцы паведамляюць, што Беларусь плануе прадаць ВПС В’етнаму каля 20 РЛС “Усход-Э”, а таксама накіраваць кансультантаў для навучання асабовага складу выкарыстанню новага абсталявання. Група в’етнамскіх спецыялістаў ужо прайшла падрыхтоўку ў Беларусі ў чэрвені, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі