Беларусь хоча, каб кошты на газ у мытным саюзе былі для ўсіх аднолькавыя

Беларусь выступае за паніжэнне да ўнутранага расійскага ўзроўню коштаў на энерганосьбіты для краінаў — удзельніц мытнага саюза. Пра гэта 23 кастрычніка заявіў намеснік дырэктара дэпартамента коштавай палітыкі Мінэканомікі Аляксандр Курыльчык. "Калі Расія адпускае нафту і газ сваім суб'ектам гаспадарання па ніжэйшых коштах, чым горшая Беларусь? — цытуе чыноўніка агенцтва “БелаПАН”. — Мы лічым, што калі мы ў межах мытнага саюза будуем адзіную эканамічную прастору, дык і ўмовы гаспадарання павінны быць аднолькавымі для ўсіх". Пры гэтым сп Курыльчык адзначыў, што, "Расія на гэта, вядома, не згаджаецца".

Зразумела, што пакуль кошты на энерганосьбіты для расійскіх і для беларускіх прадпрыемстваў розныя, расіяне ва ўмовах мытнага саюза будуць мець канкурэнтныя перавагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі