Беларусь і Пакістан будуць развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва

Беларусь і Пакістан будуць развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва

Беларусь і Пакістан будуць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, якая было прынятая па выніках афіцыйных перамоваў, перадае БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаваў выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгадных адносінаў паміж галіновымі міністэрствамі, актывізацыі прамых кантактаў на ўзроўні сярэдняга і малога бізнэсу, стварэнні на тэрыторыі Беларусі і Пакістана сумесных прадпрыемстваў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці, фармацыі, лясной гаспадаркі.

Бакі таксама адзначылі адзначаюць неабходнасць актывізацыі ўзаемных візітаў дэлегацый, рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў, ўдзелу ў рэгіянальных выставачна-кірмашовых і культурных мерапрыемствах.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Навазу Шарыфу і народу Пакістана за сардэчны прыём і гасціннасць, а таксама запрасіў прэм'ер-міністра наведаць Беларусь у зручны для яго час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі