Беларусь і Расія дамовіліся павысіць тарыф на прапампоўку нафты на 3,7%
На перамовах у Маскве Беларусь і Расія дамовіліся павысіць тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральным трубаправодзе "Гомельтранснафта Дружба" на 3,7%. Такую лічбу агенцтву ТАСС назваў намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Расіі Анатоль Галамолзін.
Павышэнне тарыфаў адбудзецца 1 верасня.
Перамовы па каменсацыі за пастаўку няякаснай нафты Беларусь і Расія пачалі яшчэ ў траўні. Афіцыйны Мінск хоча кампенсацыі як прамой, так і ўскоснай шкоды.
Гендырэктар ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Алег Барысенка казаў, што тарыфы на прапампоўку сыравіны трэба падняць на 21,7%. Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак прызнаў патрабаванні павысіць тарыфы справядлівымі, але не да такой ступені, як заяўляе беларускі бок.