Беларусь падазрае Чарнагорыю і Малдову ў пастаўках мяса са свіной чумой

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча. У ведамстве кажуць, што падчас інспекцыі прадпрыемстваў Малдовы былі выяўленыя сур'ёзныя сістэмныя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Мытнага саюза. Да такой самай высновы прыйшлі і інспектары Рассельгаснагляду, якія правяралі прадпрыемствы Чарнагорыі. 

Таму ад 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе ўвоз на тэрыторыю краіны свініны і прадукцыі яе перапрацоўкі з Малдовы і Чарнагорыі. Пры гэтым у дачыненні да Чарнагорыі забарона не распаўсюджваецца на тушы і паўтушы свініны.  

Свініна, адпраўленая да 1 лістапада, трапіць беларускім прадпрыемствам толькі пасля аналізу на вірус афрыканскай чумы свіней. 

Фота — businessinsider.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі