Беларусь пралічвае, колькі будзе каштаваць мяжа з Расіяй
Але колькі дакладна часу спатрэбіцца на адкрыццё пунктаў памежнага і мытнага кантролю, лічыцца дзяржаўнай таямніцай З пачаткам “малочнай вайны” беларусы нечакана даведаліся, што насамрэч мяжа з Расіяй у Беларусі існуе. Гэта толькі здавалася, што ў нас — як у Еўрасаюзе: яе можна і не заўважыць. Аказалася, што і на гэтай мяжы ёсць і памежныя, і мытныя службы. Але толькі з расійскага боку.
Пра гэта Еўрарадыё расказаў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Аляксандр Цішчанка: “З боку Расіі існуе памежная зона, там аператыўна-службовыя задачы вырашаюць пяць аддзелаў памежнай службы, там паўтары дзясяткі пунктаў прыняцца апавяшчэнняў, якія, па сутнасці, выконваюць функцыі мытнага кантролю. А з нашага боку памежнай зоны на гэтым участку мяжы няма. І задачы, якія рашаліся ў інтарэсах памежнай бяспекі, у асноўным вырашаліся аператыўнымі сродкамі. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся міліцэйскія варыянты”.
Першымі “ахвярамі” расійскіх памежнікаў і мытнікаў сталі беларускія фуры з малаком ды іншай малочнай прадукцыяй. Скарыстаўшыся загадзя створанымі магчымасцямі, расіяне з пачаткам “малочнага эмбарга” пачалі даглядаць машыны і заварочваць тыя, што везлі забаронены тавар. Беларусь вырашыла прыняць адэкватныя меры ў адказ.
Аляксандр Цішчанка: “Даручэнне кіраўніка дзяржавы заключаецца ў тым, каб прапрацаваць пытанні ўвядзення элементаў памежнага і мытнага кантролю — не татальных памежнага і мытнага кантролю, а толькі элементаў — адэкватных альбо парытэтных с тымі варыянтамі, якія прымяняюцца з расійскага боку”.
А паколькі паміж нашымі краінамі не плануецца ствараць непераадольную перашкоду, як, да прыкладу, з Польшчай, то самае складанае сёння пытанне — вырашыць, дзе ўсталёўваць гэтыя “адэкватныя элементы”.
Аляксандр Цішчанка: “У прынцыпе, у нас ёсць магчымасці і сілы для таго, каб гэтыя элементы ўвесці. Другое пытанне — дзе і як іх размясціць. Тут жа не тое, каб цалкам абсталяваць дзяржаўную мяжу з пункту гледжання ўсіх сігналізацыйных комплексаў, падраздзяленняў і гэтак далей. Размова ідзе пра элементы — на якіх накірунках іх мэтазгодна забяспечваць”.
У нядзелю на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў памежнага і мытнага камітэтаў была створаная працоўная група, якая гэтыя пытанні і прапрацоўвае — у першую чаргу з улікам памежнай і эканамічнай бяспекі краіны.
Іншая справа — як хутка беларускія памежныя і мытныя “элементы кантролю” на расійскай мяжы змогуць пачаць працаваць. Вось толькі высветлілася, што гэта сакрэтная інфармацыя.
Аляксандр Цішчанка: “Я маю права сказаць толькі тое, што гэта найкарацейшыя тэрміны. А вось наколькі карацейшыя — гэта пытанне не адкрытага плана”.
Але як стала вядома Еўрарадыё, верагоднасць затрымкі з увядзеннем згаданых элементаў можа быць звязаная не толькі з тым, каб вырашыць, дзе іх размяшчаць, але і з тым, колькі гэта будзе каштаваць. Зараз, кажа Аляксандр Цішчанка, гэтыя пытанні таксама ўважліва пралічваюцца.
Аляксандр Цішчанка: “Пэўная інфраструктура, канечне, мяркуецца. І зараз гэтыя пралікі і разлікі вядуцца”.
Праўда, на думку эканаміста Леаніда Злотнікава, неабходныя для гэта сродкі непад’ёмнымі для нашай краіны не назавеш. Нават ва ўмовах крызісу.
Леанід Злотнікаў: “Не думаю, што там давядзецца моцна раскашэльвацца. Яны новыя службы ствараць не будуць — проста частка супрацоўнікаў мытных службаў будзе накіраваная туды. Калі б гэтая мяжа аднаўлялася — мытня, прапускныя пункты, памежная ахова, з усёй электронікай... А я так разумею, што гэта будуць “лятучыя пасты”. Такія былі з расійскага боку: час ад часу правяралі машыны з грузам. Напэўна, і нашыя нешта такое зробяць. Гэта капеечныя рэчы, гэта ж не аднаўленне мяжы”.
Фота: http://photo.bymedia.net/