Беларусь прапанавала Расіі новы варыянт росту платы за транзіт нафты
У Мінску спасылаюцца на зніжэнне аб'ёму прапампоўкі і падзенне даходаў
Беларусь прапанавала Расіі новы варыянт павелічэння платы за транзіт нафты ў Еўропу, піша "Коммерсант". Для паўночнай галінкі нафтаправода "Дружба", па якой цяпер ідзе толькі казахстанская нафта, Мінск прапануе з 1 лютага 2024-га павысіць тарыф на 43%, а для паўднёвай, па якой працягваюцца пастаўкі нафты з РФ,— на 14,5%.
Ранейшая прапанова прадугледжвала рост тарыфу па абодвух галінках ў 1,8 раза і не задавальняла Маскву. "Гомельтранснафта Дружба" спасылалася зніжэнне аб'ёму прапампоўкі і падзенне даходаў, якія не пакрывалі выдаткі на інфраструктуру.
У "Транснафце" кажуць, што гатовыя абмяркоўваць тарыфы на паўднёвым кірунку, але іх узгадненне па паўночнай галінцы "Дружбы" "не ў кампетэнцыі кампаніі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.