Беларусь прэтэндуе на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету ў 2022 годзе

Беларусь прэтэндуе на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету ў 2022 годзе

Беларусь прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2022 годзе. Пра гэта ў пятніцу заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай старту сусветнага форуму ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель.

"У цяперашні час мы дакладна ведаем, хто правядзе чэмпіянаты свету да 2020 года. У 2021 годзе чэмпіянат хоча правесці Фінляндыя, а ў турніры 2022 года зацікаўлены Беларусь і Латвія", — цытуе словы Фазеля БЕЛТА.

Як вядома, наша краіна праводзіла чэмпіянат свету па хакею толькі аднойчы — у 2014 годзе. Латвія прымала турнір у 2006 годзе.

Беларусь прэтэндуе на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету ў 2022 годзе
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі